Нацыянальны парк Браслаўскія азёры

+375 29 2262246    RU BY EN


Яндекс.Погода

Пісьмовыя звароты грамадзян

Звароты выкладаюцца на беларускай або рускай мовах.


Пісьмовы зварот грамадзян у абавязковым парадку павінен утрымліваць:

• найменне Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь або яго структурнага падраздзялення (арганізацыі) ці службовай асобы, якім накіраваны зварот;
• прозвішча, асабістае імя, імя па бацьку альбо ініцыялы грамадзяніна;
• адрас месца жыхарства (месца знаходжання);
• выкладанне сутнасці звароту;
• асабісты подпіс грамадзяніна (грамадзян).


Пісьмовы зварот юрыдычнай асобы ў абавязковым парадку павінен утрымліваць:

• найменне Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь або яго структурнага падраздзялення (арганізацыі) ці службовай асобы, якім накіраваны зварот;
• поўнае найменне юрыдычнай асобы;
• месца знаходжання юрыдычнай асобы;
• выкладанне сутнасці звароту;
• прозвішча, асабістае імя, імя па бацьку асобы, упаўнаважанай падпісваць звароты;
• асабісты подпіс кіраўніца ці асобы, упаўнаважанай ва ўсталяваным парадку падпісваць звароты, завераныя пячаткай юрыдычнай асобы.

Да пісьмовых зваротаў, якія падаюць прадстаўнікі заяўнікаў, прыкладаюцца дакументы, здольныя пацвердзіць іх паўнамоцтвы. У зваротах павінна ўтрымлівацца інфармацыя аб выніках іх папярэдняга разгляду з далучэннем (пры наяўнасці) дакументаў, якія пацвярджаюць гэтую інфармацыю.


Паштовы адрас, рэжым работы: 211970, г. Браслаў, вул. Дачная, 1. Пн-Пт 8.00-17.00, абед 13.00-14.00.


Пакідаюцца без разгляду па сутнасці звароты, якія (па якім):

• выкладзеныя не на беларускай альбо рускай мове;
• не ўтрымліваюць прозвішча, асабістага імя, імя па бацьку, адраса месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
• не ўтрымліваюць поўнай назвы юрыдычнай асобы і адраса яго месца знаходжання, прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты (для юрыдычных асоб);
• утрымліваюць тэкст, які не паддаецца прачытанню;
• утрымліваюць нецэнзурныя альбо абразлівыя словы ці выразы;
• падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах альбо ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўстаноўлены іншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў;
• утрымлівае пытанні, якія не адносяцца да кампетэнцыі Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;
• прапушчаны без уважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі;
• пададзены паўторны зварот, калі ён ужо быў разгледжаны па сутнасці і ў ім не ўтрымліваюцца новыя абставіны, якія б мелі значэнне для разгляду звароту па сутнасці;
• з заяўнікам спынена перапіска.