Бегущая строка текста в HTML Открыто бронирование Новогодних и Рождественских туров. Тел. для бронирования: +375292262246 (пн-пт:08.00-13.00, 14.00-17.00)    

Нацыянальны парк Браслаўскія азёры

+375 29 2262246 (Пн-пт: 08:00-13:00, c 14:00 до 17:00. Cб-вс - вых.)    RU BY EN CH


Пешыя маршруты

IMG_8681_400x300.JPGПешы турыстычны маршрут па вальерна-сажалкавай гаспадарцы – 4 км

Прырода Браслаўшчыны непаўторная, унікальная і размаітая. Яна – крыніца здароўя, жыццёвых сіл і станоўчых эмоцый, уражвае багаццем і разнастайнасцю жывёльнага і расліннага свету, навакольных ландшафтаў. З усёй гэтай прыгажосцю можна пазнаёміцца ўжывую, пройдучы па турыстычным пешым маршруце, які размешчаны на тэрыторыі вальерна-сажалкавай гаспадаркі Нацыянальнага парку «Браслаўскія азёры». Пешы маршрут у форме незамкнёнага кольца складаецца з 10 станцый, абсталяваных тэматычнымі аншлагамі: «Вальерна-сажалкавая гаспадарка», «Елка-волат», «Зімовы падкорм дзікіх жывёл», «Карантынная вальера», «Сляды звяроў», «Рыбаводныя сажалкі», «Гідратэхнічныя збудаванні рыбаводных сажалак», «Падтапленне лясоў», «Сажалкавае рыбаводства», «Птушкі рэгіёна». Маршрут уключае такія аб'екты, як падкормавыя пляцоўкі і назіральная вышка .