Новости
Браслаўскі край: погляд праз фотааб'ектыў
24 красавіка ў музеі традыцыйнай культуры Браслава прайшло адкрыццё фотавыставы "Браслаўскі край: пагляд праз фотааб'ектыў", арганізаванай сумесна з Нацыянальным паркам "Браслаўскія азёры".
Выстава праходзіць у рамках міжнароднай экалагічнай акцыі «Марш паркаў – 2026". Тэма маршу гэтага года: «Родная прырода – крыніца вады для жыцця", што адбілася ў фотаздымках, прадстаўленых гледачам: на іх адлюстравана прыгажосць азёр і рэк, а таксама вадаплаўных птушак, для якіх яны з'яўляюцца домам.

На фотавыставе прадстаўлены работы Валерыя Юрко, фатографа, арнітолага і старшага навуковага супрацоўніка Нацыянальнага парку "Браслаўскія азёры".

Экспазіцыя будзе працаваць да 15 мая, уваход вольны! Запрашаем!
